Сдам Сам

ПОЛЕЗНОЕ


КАТЕГОРИИ







Вопрос 77. Перыядызацыя этнаграфічнага вывучэння Беларусі. Фарміраванне этнаграфіі у першай палове ХІХ ст.





Першыя пісьмовыя звесткі пра нашу краіну і яе насельніцтва вядомы даўно – больш за 2 тыс. гадоў таму. Дакладна пра старажытнае насельніцтва Беларусі – крывічоў (палачан), дрыгавічоў, радзімічаў, літву, яцвягаў і іншых паведамляюць летапісы, у прыватнасці “Аповесць мінулых часоў” (“Повесть временных лет”, пач. XII ст.).

У ХІV – ХVІІ стст. з’яўляюцца летапісы-хронікі – “Хроніка Еўрапейскай Сарматыі” Аляксандра Гваньіні (1578, 1581), “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” Мацея Стрыйкоўскага (1582), “Хроніка Быхаўца” (1-ая пал. ХVІ ст.), “Баркулабаўскі летапіс” (пач. ХVІІ ст.), “Хроніка горада Магілёва”. У іх побач з запісамі гістарычных падзей даецца цікавая інфармацыя аб этнічнай геаграфіі сярэднявечча, аб ладзе жыцця, звычаях і вераваннях мясцовага насельніцтва.

Выдатным літаратурна-энтаграфічным помнікам эпохі Адраджэння з’яўляецца “Паэма пра зубра” Міколы Гусоўскага (выдадзена першапачаткова на лацінскай мове. Кракаў, 1523). Паэт-гуманіст з вялікай любоўю апісаў свой край – Беларусь, прыгажосць яе прыроды, быт і заняткі жыхароў – ратных рыцараў, паляўнічых, аратых.

У першай палове ХІХ ст. выйшаў шэраг прац па краязнаўству і этнаграфіі Беларусі. Сярод іх адзначым, у прыватнасці, такія як: А.Меер. Апісанне Крычаўскага графства, або былога староства 1786 года; І.Ляпехін. Дзеннікавыя запіскі падарожжа… (1780, 1805), В.Севяргін. Запіскі падарожжа па заходніх правінцыях Расійскай дзяржавы (1803); Л.Галамбеўскі. Дом і двары (Domy i dwory, 1830), Люд польскі, яго звычаі і забабоны (1830); З.Даленга-Хадакоўскі. Пра славяншчыну ды хрысціянства (1818); Ю.Крашэўскі. Успаміны з Валыні, Палесся і Літвы (1840); Вясковыя песні з-над Нёмана і Дзвіны (1839); Я.Баршчэўскі (на здымку). "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" (1844 – 1846) і інш.

Быт шляхты і беларускага сялянства знайшоў свае адлюстраванне і ў мастацкіх творах Адама Міцкевіча і Ўладзіслава Сыракомлі (Кандратовіча). Нагадаем паэмы А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш” і “Дзяды”. У Сыракомлі, апрача шматлікіх паэтычных твораў, ёсць спецыяльныя краязнаўча-этнаграфічныя працы – “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” (1853), “Нёман ад вытокаў да вусця” (1861), “Экскурсія па Літве ў радыусе ад Вільні” (т. 1 – 2, 1857 – 1860) і інш.

Прыкметную ролю ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі адыграла дзейнасць Рускага імператарскага геаграфічнага таварыства (РГТ), заснаванага ў 1847 годзе ў Санкт-Пецярбургу. Заснавальнікі і кіраўнікі РГТ - К.Бэр, Н.Надзеждзін, К.Кавелін вызначылі месца этнаграфіі ў сістэме навук, сфармулявалі яе задачы, распрацавалі метады этнаграфічных даследванняў. Адначасова была распрацавана праграма сістэматычнага вывучэння народнай культуры і быту.

У 1867 г. у Вільні быў заснаваны Паўночна-Заходні аддзел РГТ, які стаў новым цэнтрам па этнаграфічнаму вывучэнню Беларусі і суседняй Літвы. Вакол яго гуртаваліся мясцовыя сілы даследчыкаў і аматараў-краязнаўцаў; пазней стаў выдавацца часопіс “Записки Северо-Западного отдела Русского географического общества” (1910 – 1914; рэдактар Дзмітрый Даўгяла).

У канцы 50 – пачатку 60-ых гадоў разгарнулася мэтанакіраваная работа па сістэматызацыі і абагульненні разнастайных звестак па гісторыі, геаграфіі, народнай гаспадарцы, трыдыцыйнай культуры ў заходніх губернях Расіі. Найбольш поўная і каштоўная інфармацыя была змешчана ў кнігах, прысвечаных Гродзенскай і Мінскай губерням.

Амаль адначасова з выхадам у свет шматтомных “Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі” ў Парыжы, а затым у Пецярбургу быў выдадзены Р.Ф.Эркертам першы этнаграфічны атлас Беларусі (1863 – 1864). Ён складаўся з 6 карт, якія паказвалі размяшчэнне розных народаў – беларусаў, рускіх, украінцаў (усе яны паказаны пад агульнай назвай “рускія”), палякаў, літоўцаў, латышоў, немцаў, яўрэяў. Тэкставыя матэрыялы былі выдадзены асобнай кнігай “Погляд на гісторыю і этнаграфію заходніх губерняў Расіі” (1864). Аўтар дае высокую ацэнку сярэднявечнай культуры Беларусі і выказвае сумненне ў заваяванні яе літоўцамі, як гэта сцвярджалася ў афіцыйным расійскім друку.

У 1864 г. выйшла яшчэ адна аналагічная праца – “Атлас народанасялення Заходне-Рускага краю па веравызнаннях” А.Ф.Рыціха. Атлас складаўся з 10 карт, якія паказвалі геаграфію рассялення беларусаў і іншых народаў.

Для П.Шпілеўскага, Ю.Крашэўскага, У.Сыракомлі шматдзенныя вандроўкі ў паштовых экіпажах, іх сустрэчы і гутаркі з мясцовымі жыхарамі былі не толькі пашырэннем этнаграфічных ведаў, але і апрабаваннем жыццевых установак, маральных высноў, фарміраваннем актыўных грамадзянскіх пазіцый. П.М.Шпілеўскі ў сваіх літаратурна-краязнаўчых нарысах “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі” (1853 – 1854), “Мазыршчына” (1859), “Вясельныя абрады ў засценкаўцаў Віцебскай губерні” (1854)

У першай трэці XIX стагоддзя ў віленскім і пецярбургскім перыядычным друку з’явіліся першыя публікацыі апісанняў беларускіх народных абрадаў, падрыхтаваныя М. Чарноўскай, І. Шыдлоўскім, К. Фалютынскім. Першым збіральнікам вусна-паэтычных твораў польскага, украінскага, беларускага і іншых славянскіх народаў даследчыкі называюць Зарыяна Даленгу-Хадакоўскага (Адама Чарноцкага). На багатым дакументальным матэрыяле Т. Нарбутам падрыхтавана «Гісторыя літоўскага народа» (т. 1—9, 1835 -- 41), ваенным тапографам М.В. Без-Карніловічам ―Гістарычныя звесткі пра выдатныя мясціны на Беларусі з дадаткам іншых звестак, якія да яе адносяцца (1855).

На працягу 1837—1846 ЯнЧачот (1797-1847) выдаў у Вільні шэсць зборнікаў народных песень.

Звялікай цікавасцю да вуснай паэтычнай творчасці беларускіх сялян ставіўсяЯн Баршчэўскі, якога сучаснікі называліпершым беларускім пісьменнікам.

Прыкметную ролю ў этнаграфічным вывучэнні Беларусі адыграла дзейнасць Рускага імператарскага геаграфічнага таварыства (РГТ). Шмат этнаграфічных матэрыялаў гэтага часу публікавалася ў перыядычных выданнях – навуковых зборніках, часопісах, газетах. У ліку гэтых выданняў ужо згаданыя ―Этнографический сборник», «Записки Русского географического общества», «Записки Северо-Западного отдела Русского географического общества», а таксама ―Современник» (1836 – 1866),

«Этнографическое обозрение» (1889 – 1916), «Живая старина» (1890 – 1916), «Вестник Западной России» (1864 – 1871). Тут друкавалі свае працы вядомыя збіральнікі і даследчыкі беларускай этнаграфіі – П.М.Шпілеўскі, А.К.Кіркор, М.Я.Нікіфароўскі, Е.Р.Раманаў, М.М.Косіч, А.М.Пыпін, М.Я.Янчук, Я.Ф.Карскі, М.В.Доўнар-Запольскі, А.М.Харузін, А.К.Сержпутоўскі, І.А.Сербаў і інш.Такім ч ы н а м у другой палове ХІХ ст. закладваюцца асновы этнаграфіі (этналогіі) як навукі аб народах-этнасах, іх гісторыка-культурных стасунках і заканамернасцях развіцця ў прасторы і часе. Гэты перыяд характарызаваўся з’яўленнем цэлай плеяды таленавітых этнографаў. Асобныя рэгіѐны Белаpyci ў XIX стагоддзі вывучалі З.Я. Даленга-Хадакоўскі, Э.Ф. Плятэр, К. Халдзіеўскі, A.M. Семянтоўскі, К.А. Гаворскі, Р.А. Падбярэскі, А.Ф. Рыпінскі, А.П. Сапуноў (Полаччына i Падзвінне), П.М. Шпілеўскі (Міншчына, Палессе), Р.С. Зянькевіч, О. Кольберг (Палессе), А. Кіркор (Віленшчына, Магілѐўшчына, Палессе), М.Ф. Кусцінскі (Віцебшчына), Ч. Янкоўскі (Віленшчына, Гродзеншчына). Краязнаўчыя працы пра Міншчыну i Гродзеншчыну пакінулі У. Сыракомля("Вандроўкі па маіх былых ваколіцах" (1853), "Мінск" (1857), "Нѐман ад вытокаў да вусця" (1861); "Кароткае даследаванне мовы і характару русінаў Мінскай правінцыі" (1856)), Я. Ходзька (Ян са Свіслачы), які напісаў шмат і артыкулаў па гісторыі Міншчыны, адметных жывасцю апавядання і значнай колькасцю беларусізмаў. Таму шэраг яго празаічных i навуковых твораў прысвечаны менавіта праблемам гісторыі, этнаграфіі i мовы беларусаў.

Сярод ix «Вандроўкі па маіх былых ваколіцах» (1853), «Кароткае даследаванне мовы i характеру паэзіі русінаў Мінскай правінцыі» (1856), «Мінск» (1857), «Нѐман ад вытокаў да вусця» (1861), нататкі аб мінулым Нясвіжа для кнігі М.Балінскага «Старажытная Полыпча», шматлікія артыкулы ў перыядычным

друку.

Вялікую цікавасць прадстаўляюць работы Адама Ганорыя Карлавіча Кіркора. Яшчэ ў гады навучання ў гімназіі ѐн зацікавіўся фальклорам i этнаграфіяй i надрукаваў у зборніку лепшых сачыненняў выхаванцаў

Беларускай навучальнай акругі (1839) свой першы артыкул «Рэшткі язычніцкіх звычаяў на Беларусі». Пад уплывам былога выкладчыка Віленскага універсітэта, знаўца старажытнасцей М.Гамаліцкага зацікавіўся гісторыяй i археалогіяй роднага краю. Рэдагуючы губернскія «Шмятныя кніжкі» (1850— 54) ѐн пашырыў у ix неафіцыйны аддзел, змясціў багатыя матэрыялы па гісторыі i статыстыцы Віленшчыны, у тым ліку яе беларускіх паветаў. А. Кіркор вѐў шматлікія археалагічныя раскопкі ў Літве i на Беларусі, раскапаў (часткова сумесна з археолагам Я. Тышкевічам) каля 1000 курганоў. Актыўны ўдзел прыняў у арганізацыі Музея старажытнасцей у Вільні (1855), стаў Яго хавальнікам i сакратаром Археалагічнай камісіі.Актывізацыі збірання і вывучэння фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў садзейнічала стварэнне ў 1867 годзе Паўночна- Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства. Амаль адначасова з выхадам усвет шматтомных ―Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі‖ ў Парыжы, а затым у Пецярбургу быў выдадзены Р.Ф.Эркертам першы этнаграфічны атлас Беларусі (1863 – 1864). У 1864 г. выйшла яшчэ адна аналагічная праца – ―Атлас народанасялення Заходне-Рускага краю па веравызнаннях А.Ф.Рыціха. Збіраннем беларускай вуснапаэтычнай творчасці, асабліва тапанімічных і міфалагічных легенд займаўся Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў [1832— 14(26).5.1873.







Что делать, если нет взаимности? А теперь спустимся с небес на землю. Приземлились? Продолжаем разговор...

Что делает отдел по эксплуатации и сопровождению ИС? Отвечает за сохранность данных (расписания копирования, копирование и пр.)...

Система охраняемых территорий в США Изучение особо охраняемых природных территорий(ООПТ) США представляет особый интерес по многим причинам...

ЧТО И КАК ПИСАЛИ О МОДЕ В ЖУРНАЛАХ НАЧАЛА XX ВЕКА Первый номер журнала «Аполлон» за 1909 г. начинался, по сути, с программного заявления редакции журнала...





Не нашли то, что искали? Воспользуйтесь поиском гугл на сайте:


©2015- 2024 zdamsam.ru Размещенные материалы защищены законодательством РФ.